21 лютага краіна адзначыла дзень роднай мовы. Рэпартаж са Слуцка – культурнай сталіцы Беларусі

«У Слуцку – усё па-людску!» – упэўнены, многія чулі

21 лютага краіна адзначыла дзень роднай мовы. Рэпартаж са Слуцка – культурнай сталіцы Беларусі

А наколькі добра мы ведаем нашу краіну? У мінулы аўторак традыцыйна адзначылі Дзень роднай мовы, якая з'яўляецца і душой народа, і часткай самабытнай культуры. Сімвалічна, што менавіта на гэтым тыдні старажытны горад Слуцк урачыста “заняў пасаду” культурнай сталіцы Беларусі. У паштовых аддзяленнях зараз можна знайсці і мастацкі канверт з арыгінальнай маркай – на ім намаляваны герб і асноўныя славутасці горада, у тым ліку помнік княгіні Анастасіі Слуцкай. І калі «беларускую Жанну д’Арк» тут ведае, напэўна, кожны мясцовы жыхар і заезджы турыст, то іншыя вулічныя творы мастацтва часам абдзелены ўвагай. Аляксандр Мацяс запрашае на Слуцкі праменад.


«У Слуцку – усё па-людску!» – упэўнены, многія чулі. «Барадатая» прымаўка. Хаця, як паглядзець. Кажуць на вуснах з 16-га стагоддзя, з часоў «Жаны д'Арк Белай Русі». Смелая жанчына Анастасія Слуцкая – муза для скульптараў (толькі адна спадніца з бронзы – пяць тон). Пра княгіню знялі кіно на «Беларусьфільме». Ужо классіка. І паставілі «на пуанты» ў Вялікім тэатры» 

Слуцакі, а менавіта яны ў 18 стагоддзі былі першымі ў галіне балета, спадзяюцца пабачыць харэаграфічную легенду на сцэне футурыстычнага Палаца культуры. Тут на Вялікай горцы. Яе яшчэ называюць «капец». Гэта «нулявы кіламетр» горада, які ў мінулым годзе пастарэў адразу на 111 год. Цяпер вядуць адлік ад 1005-га, а не 1116-га года. Cherchez la femme. Па-сталічнаму.

Алена Корзун, загадчык аддзялення Слуцкага цэнтра турызму: «Древний город на Случи» наш самый главный маршрут, который рассказывает о самом городе, его истории, о знаменитых людях, о земляках наших. Все улочки, в закоулки, наши памятники. Ночные экскурсии пока ещё в разработке. Планируем что-то такое интересное придумать».

У першай Культурнай сталіцы Беларусі Полацку Сафія – гэта святыня. У Слуцку – Святая праведная княгіня. Нібы жывая скульптура там, дзе больш за паўтысячы гадоў таму створаны шэдэўр кніжнага мастацтва – рукапіснае Слуцкае Евангелле. Дарэчы, яшчэ на пачатку мінулага стагоддзя Слуцк называлі «Беларускім Іерусалімам», «горадам залатых купалоў». Лайфхак – варта паглядзець храм на Востраве. Свята-Міхайлаўскі ўзведзены ў 18 стагоддзі з дрэва ў традыцыях народнага дойлідства. Без цвікоў? І хто яго ведае… Проста прыгожа.

ОНТ: Как культурно провести время в Слуцке? 

«В Слуцке?! Сходить в Дом культуры, в музей. Я вот культурно гуляю: по парку, потом по базару.

«Провожу культурно время дома только».

«У нас есть «Слуцкие пояса». Очень часть мы туда ходим с внуками».

Ну, і вядома ж, куды ж без яго – Слуцкі пояс, наша гордасць і годнасць. Ужо чацвёртае стагоддзе. Скульптура «Ткач». Многія дагэтуль варожаць, хто стаў прататыпам? Уладзімір Мулявін, ці, нават, сам Першы – Прэзідэнт. Фабрыку аднавілі, працуе. А пры ёй музей гісторыі брэнда … «Заміж персідскага ўзору цвяток Радзімы васілёк». Максім Багдановіч. Імпартазамяшчэнне па-дедаўску.

самае тусовачнае месца ў Слуцку, дзе няма часу спаць. Бо недазволена. Яшчэ даваенны Парк культуры і адпачынку: эстрада, атракцыёны, вінтажныя савецкія скульптуры а-ля «дзяўчына з вяслом». Вітаюць «Хлебам-соллю». Нездарма ж Случчына – «жытніца Беларусі” ці «Беларуская Ламбардыя».

Уладзімір Гога, старшыня Слуцкага райвыканкама: «С семьёй хожу и в Дом культуры, в наш краеведческий музей, галерею искусств, музей истории слуцких поясов. В принципе, много мест, где можно отдохнуть. У Слуцку – усё па-людску».

Вы чулі, як спяваюць... Слуцк не толькі культурная сталіца, але і салаўіная. Іх тут больш, чым дзе ў Беларусі – адна птушка на 6 га. Зайдзіце ў адзіны ў краіне музей салаўя. Як бачыце, у Слуцку – усё па-людску». 

 

Подписывайтесь на нас в Telegram

Корреспонденты:
Александр Матяс
География:
Беларусь