Святочны салют: Беларусь шырока адзначыла Дзень Незалежнасці

Бліжэй да вечера большасць з тых, хто святкаваў Дзень Незалежнасці ў Мінску, накіравалася да стэлы на скрыжаванні праспектаў Пераможцаў і Машэрава.

Бліжэй да вечера большасць з тых, хто святкаваў Дзень Незалежнасці ў Мінску, накіравалася да стэлы на скрыжаванні праспектаў Пераможцаў і Машэрава. На цэнтральнай сцэне краіны – святочны канцэрт з удзелам амаль усіх зорак айчыннай эстрады. Кожны з артыстаў акрамя выступу распавёў пра свае карані і малую Радзіму.

Трансляцыю ў прамым эфіры вёў наш тэлеканал.

Пакуль цяжка меркаваць аб колькасці людзей, якія прыйшлі на канцэрт і прынялі ўдзел у гуляннях. Некаторыя святкавалi цягам цэлага дня. Раніцай таксама былі тут і назіралі за вайсковым парадам. Найбольш яркай кропкай вечара стала ўжо традыцыйная рэспубліканская акцыя «Спяваем гімн разам». Яна існуе адзинаццаць год і аб’ядноўвае людзей розных узростаў і поглядаў.

Скончыўся дзень пад агні фейерверку. Салюты адбыліся ва ўісх буйных населеных пунктах краіны.

Подписывайтесь на нас в Telegram

Корреспонденты:
Алексей Кряквин
Операторы:
Игорь Хведченя