У Міністэрстве энергетыкі падвялі вынікі і падзяліліся планамі на перспектыву

Обновлено

Уся праца нацэлена на забеспячэнне энергетычнай бяспекі краіны

У Міністэрстве энергетыкі падвялі вынікі і падзяліліся планамі на перспектыву

Энергетычная бяспека краіны пад кантролем. Электраспажыванне мае ўстойлівы рост, а галіна прамысловасці – забяспечвае патрэбы насельніцтва ў неабходных рэсурсах. У Міністэрстве энергетыкі падвялі вынікі і падзяліліся планамі на перспектыву.


Дзякуючы працы ўласных энергакрыніц, а таксама флагмана энергасістэмы – атамнай электрастанцыі –  у краіне назіраецца рэкорднае спажыванне электраэнергіі. Летась яно дасягнула больш за 43 мільярды кілават-гадзін. А гэта дадатковыя магчымасці для развіцця электратранспарту, электрыфікацыі жыллёвага фонду.  Напрыклад, колькасць электрамабіляў на дарогах краіны сёння – больш за 23 тысячы.

Добрыя вынікі – і ў тарфяной прамысловасці. Здабыта два мільёны тон торфу. І зараз ідзе вытворчасць прадукцыі, якая запатрабавана не толькі ў краіне, а таксама і за мяжой. У мінулым годзе геаграфія налічвала 18 краін, у тым ліку – Кітай і Расію. У гэтым годзе ў планах таксама рэканструкцыя і мадэрнізацыя звыш трох тысяч кіламетраў ліній электраперадач, звыш сямісот кіламетраў газаправодаў. Газафікацыя і падача прыроднага газа ў 40 населеных пунктаў і 10 тысяч домаўладанняў. Уся праца нацэлена на забеспячэнне энергетычнай бяспекі краіны. 

Подписывайтесь на нас в Telegram

География:
Беларусь