Наша духоўная апора! Ва ўсім свеце адзначылі Дзень роднай мовы. Беларуская сёння паўсюль. Ня толькі ў размовах, эфіры, але і на паперы. Рэспубліканская дыктоўка – у бібліятэцы Акадэміі навук.
Праверыць свае веды прыйшлі студэнты, настаўнікі, навукоўцы – каля паўсотні чалавек. Але была магчымасць паўдзельнічаць і анлайн – далучыліся амаль пяць тысяч. Трансляцыя ў агульным доступе. Тэкст – сімвалічна – пра выцінанку.
Пасля дыктоўкі – разбор памылак. Добраахвотны тэст – ужо традыцыйны. Праходзіць у аудыторыях універсітэтаў па ўсёй краіне.
Мілагучная беларуская мова гучала і на сцэне Купалаўскага тэатра. Сёння тэматычны творчы вечар.
Дзень роднай мовы – заўсёды асаблівае свята для кожнага. Сёння ў любові да роднага слова прызнаваліся паслы, прадстаўнікі дыпламатычных місій. На традыцыйным паэтычным вечары гучалі творы на дзясятках моў.
Наша краіна – месца, дзе ўтульна сябе адчувае кожны, і да кожнай мовы тут ставяцца з пашанаю. Калі мы гаворым на сваёй мове, то і адчуваем сябе асабліва: сапраўдным беларусам, які паважае сваю культуру і мову продкаў.
Подписывайтесь на нас в Telegram