Маўчаў тры дні, але пачаў даваць паказанні: падрабязнасці расследавання трагедыі ў стаўбцоўскай школе паведаміў Прэзідэнту страшыня Следчага камітэта

Падрабязнасці рэзанансных крымінальных спраў абмяркоўвалі сёння ў Палацы Незалежнасці. Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам кіраўніка Следчага камітэта.

Видео проигрыватель is loading.
Текущее время 0:00
/
Продолжительность 0:00
Загрузка: 0%
Прогресс: 0%
Тип потока ОНЛАЙН
 
1x

Падрабязнасці рэзанансных крымінальных спраў абмяркоўвалі сёння ў Палацы Незалежнасці. Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам кіраўніка Следчага камітэта. Гаворка ішла пра расследаванне забойства бізнесмена пад Беразіно. Тады здавалася, што ў справе не знайсці слядоў, але праз паўтары гады ў следства ўжо ёсць падазраваны. Новыя дэталі ёсць і ў расследаванні нядаўняй трагедыі ў стаўбцоўскай школе. Такія гучныя справы Прэзідэнт заўсёды трымае на асабістым кантролі, як і карупцыйныя злачынствы. Гэтую тэму падрабязна Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў сёння з генеральным пракурорам. Абедзве сённяшнія сустрэчы можна лічыць толькі прадвеснікамі вялікай размовы з усімі сілавымі ведамствамі краіны. Яе сёння анансаваў Прэзідэнт. 

Пракуратуру заўжды лічылі фільтрам праваахоўнай сістэмы. І калі справа шыта белымі ніткамі, то гонар мундзіра заплямлены. Колер пракурорскіх мундзіраў вельмі падобны на афарбоўку следчых. Ды і геральдыка амаль тая ж. Следчы камітэт Беларусі сем гадоў таму ствараўся і з супрацоўнікаў пракуратуры. 

Увогуле рашэнне зрабіць новую сілавую структуру далося цяжка, але ж беларусы змаглі не толькі сабраць следчых з розных ведамстваў пад адным дахам, але і зрабіць камітэт незалежным і эфектыўным. Цяпер менавіта там збіраюць усе доказы, каб вырашыць, ці дастаткова iх для справы. У пракурораў застаецца наглядная функцыя, таму можна лічыць, што ў краіне цяпер адразу два фільтры. Яны робяць розную працу, але ж ад іх чакаюць аднаго выніку – за краты павінен трапіць толькі той, хто вінаваты. 

Гэта і ёсць галоўнае патрабаванне Прэзідэнта, менавіта таму кіраўнік краіны ў свой час і згадзіўся на кардынальную рэформу. Следчым далі ўсе неабходныя паўнамоцтвы. Ціснуць на іх ніхто не мае права, але ж і падазраваны павінен быць пад прэсам толькі бездакорных доказаў. 

Працуюць амаль стэрыльна. Пра гэта і гавораць лічбы апраўдальных прысудаў. У мінулым годзе ў судах разваліліся толькі 44 крымінальныя справы, а ўзбуджана было 87 тысяч. Тлумачыцца ўсё проста: следчыя самі 30 тысяч разоў адмаўлялі ва ўзбуджэнні крымінальнай справы. Галоўнае ў працы – колькасць злачынстваў у краіне і іх раскрывальнасць. За мінулы год  агульная лічба злачынстваў паменела на 3%. Адразу на 10% сталі менш забіваць, прыкладна на чвэрць скарацілася колькасць разбояў. Раскрывальнась па забойствах – амаль 97%. Следчым суседніх краін да такіх лічбаў далёка, а што датычыцца сексуальных згвалтаванняў, то ў Беларусі ўвогуле затрымалі ўсіх злачынцаў. Лічбы – добра, рэзюмуе Аляксандр Лукашэнка, але ж людзі часцяком мяркуюць аб следчых па самых гучных справах. 

Журналісты чакалі Івана Наскевіча ў прэс-цэнтры з асаблівым нецярпеннем і надзеяй пачуць падрабязнасці. Забойства бізнесмена ў Беразіно мясцовыя жыхары назвалі «прывітаннем з 1990-х». Тры гады таму вядомага прадпрымальніка (уладальніка магазінаў, рэстаранаў і нават ільнянога камбіната) жорстка застрэлілі ў машыне, пасля чаго падпалілі аўтамабіль. Рэзананс быў на ўсю краіну і нават замежжа. Следчым прыйшлося, як кажуць, рыць зямлю. 

Іван Наскевіч агучыў падрабязнасці яшчэ адной рэзананснай справы – двайное забойства настаўніцы і падлетка ў Стоўбцах. Карціна самога здарэння ясная. Галоўная задача – высветліць не то, як гэта адбылося, а чаму? Падазраваны шкаляр маўчаў тры дні, але ж пачаў даваць паказанні. 

Іван Наскевіч, старшыня Следчага камітэта Беларусі: «Мы пакуль вельмі крытычна ставімся да таго, што ён кажа, бо паказанні яго не заўсёды суадносяцца з аб'ектыўнай карцінай здарэння. З дапамогай навукова-тэхнічных сродкаў намі атрыманы доступ да яго мабільнага тэлефона, інфармацыю з якога ён перад тым, як пайсці на гэты крок, старанна падчысціў. Ён выдаліў усе запісы з мабільнага тэлефона, а таксама з хатняга камп'ютара. Мы зараз гэтай інфармацыяй валодаем. Я не стану пакуль раскрываць у інтарэсах следства, што ў гэтым тэлефоне было, але гэта ў некаторай ступені праясніць сітуацыю адносна матывіроўкі яго дзеянняў».

У цэлым сітуацыя, як любяць казаць людзі ў пагонах, пад кантролем. Па падліках Генеральнай пракуратуры, колькасць злачынстваў, якія зрабілі непаўналетнія, скарацілася на 20%, разам з тым карупцыйных злачынстваў стала на траціну больш. Увогуле ёсць неабходнасць у вялікай нарадзе сілавікоў, мяркуе Прэзідэнт.  

Праблемныя пытанні, што патрабуюць паўнамоцтваў кіраўніка краіны, сілавікі падрыхтуюць сумесна з Адміністрацыяй Прэзідэнта. Генеральная пракуратура прапануе павысіць статус і значнасць антыкарупцыйных камісій. Папраўкі ў закон ужо падрыхтавалі. 

Генпракуратура дапамагае скараціць знешнюю дэбіторскую запазычанасць. Яшчэ некалькі гадоў таму сітуацыя, калі беларускія прадпрыемствы адпраўлялі за мяжу сваю прадукцыю на сотні мільёнаў даляраў, а ў выніку не атрымлівалі за яе ні цэнта, была амаль нормай, але цяпер Аляксандр Канюк запэўніў, што працэс стварэння махлярскіх схем спынены. 

Абмяркоўвалі і спартыўныя справы. Генпракуратура курыруе лыжныя гонкі. За апошні час створана фактычна новая каманда, пад кіраўніцтвам новага трэнера. Натуралізацыя замежнікаў не прынесла пладоў, таму стаўку робяць менавіта на беларускіх спартсменаў. У студзені ў нас праходзіў этап Кубка Усходняй Еўропы, дзе нацыянальная каманда ўзяла адно першае, два другія, і адно трэцяе месцы, а ўчора ў аўстрыйскім Зеефельде стартаваў чэмпіянат свету, які і стане для нашай каманды галоўным іспытам.

Подписывайтесь на нас в Telegram

Корреспонденты:
Дмитрий Семченко
География:
Новости Минска