Бiятланiстка заваявала бронзу на чэмпіянаце Еўропы па біятлоне ў Раўбічах.
Беларуска стала трэцяй у індывідуальнай гонцы на пятнаццаць кіламетраў. Перамагла шведка Ханна Оберг, якой Крыўко саступіла сорак адну з паловай секунды. Другой стала ўкраінка Юлія Журавок. У Ірыны Крыўко два промахі, у Ханны Оберг – тры, у Юліі Журавок – адзін. Дынара Алімбекава прыйшла да фінішу сямнаццатай, Алена Кручынкіна – трыццаць чацьвёртай. Дар'я Юркевіч – пяцьдзясят сёмай. Ірына Кручынкіна размясцілася на шэсцьдзясят дзявятай пазіцыі.
Раней індывідуальную гонку на 20 кіламетраў у мужчын выйграў Красімір Анеў з Балгарыі. Лепшым з беларусаў быў Раман Елётнаў, які заняў пятнаццатае месца. Чэмпіянат Еўропы па біятлоне працягнецца сёння адзіночнай змешанай эстафетай, якая пачнецца а шаснаццатай гадзіне, і змешанай эстафетай – а дзевятнаццатай.
Подписывайтесь на нас в Telegram