24 студзеня падчас акцыі «Марафон адзінства» Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка расказаў, што робіць Беларусь асаблівай, гасціннай, светлай і поўнай аптымізму. Аб гэтым інфармуе БЕЛТА.
«Ведаеце, калі ў мяне пытаюцца, што робіць Беларусь такой асаблівай, прывабнай, гасціннай, светлай, напоўненай аптымізмам, я адказваю: людзі. Гэта вы, вы – асаблівыя, таму і краіна ў нас асаблівая», – падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.
Фота: БЕЛТА