21.02.2026, 09:00
Обновлено: 20.02.2026, 17:33
«Добрыкі»: вядомы блогер адным словам апісаў беларусаў
Калі б можна было апісаць беларусаў адным словам, то гэта было б слова «добрыкі». Такое меркаванне выказаў краш беларускай моладзі, музыкант, блогер Ілля Шынкарэнка ў новым выпуску «Я в деле».
«Добрыкі. Беларусы ёсць беларусы. Быць беларусам – гэта памятаць, хто ты, адкуль ты, памятаць пра сваю зямлю, культуру, мову. І не здраджваць сваім каштоўнасцям», – адказаў на пытанне журналіста музыкант.