Што рабіць, каб навучыцца размаўляць на беларускай мове: Ілля Шынкарэнка даў парады
Лайфхакi як хутка навучыцца добра размаўляць на беларускай мове. Парадамі на гэты конт падзяліўся ў новым выпуску «Я в деле» краш беларускай моладзі, музыкант, блогер Ілля Шынкарэнка.
Шмат хто ў нашым грамадстве размаўляе на трасянцы.
«У трасянцы няма нічога кепскага. Што беларуская мова, што руская – даволі багатыя. Каб добра на іх размаўляць, трэба шмат чытаць. Трасянка – гэта спрошчаны выгляд беларускай мовы з пэўнымі русізмамі, паланізмамі. Каб добра гаварыць на мове, неабходны добры лексікон. Трэба шмат спажываць інфармацыі па-беларуску. Чытаць у тым ліку і паэзію. У першую чаргу – размаўляць, як бы ні было складана, карыстацца мовай, нягледзячы на ўзровень ведаў. І не адкладваць гэта на заўтра – браць і размаўляць», – падзялiўся блогер.