21 лютага ў свеце адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы
Нагода звярнуцца да каранёў. Сёння па ўсім свеце – Дзень роднай мовы. Адзначаецца па ініцыятыве Генеральнай асамблеі ЮНЕСКА, каб садзейнічаць моўнай і культурнай разнастайнасці.
Сёння ў Нацыянальнай акадэміі навук – рэспубліканская дыктоўка, якая прысвечана таксама 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Мноства акцый – па ўсёй краіне. У Белдзяржуніверсітэце матчынай мове прысвяцілі тыдзень.
Адкрылі марафон на філалагічным факультэце. Дзень адчыненых дзвярэй для старшакласнікаў – удзельнікаў Школы юнага філолага. Пазнаёміліся з гісторыяй кафедры беларускага мовазнаўства і факультэта. Задалі пытанні і азнаёміліся з выставай выданняў. Такі фармат сустрэч з патэнцыйнымі студэнтамі – добрая традыцыя, якую не парушаюць пяць гадоў.
Еще по теме
21 лютага краіна адзначыла дзень роднай мовы. Рэпартаж са Слуцка – культурнай сталіцы Беларусі
У Беларусі адзначаюць Дзень роднай мовы. Рэпартаж пра тых, хто не адзін дзень, а ўсё жыццё размаўляе па-беларуску
Міжнародная кніжная выстава ў Мінску: апошнi дзень праходзiць на роднай мове