ОНТ Онлайн-вещание
Telegram youtube tiktok Instagram vk Одноклассники viber facebook music.yandex
Версия для слабовидящих
ОНТ Онлайн-вещание
Поиск
  • Президент
  • Новости
  • Программы и проекты
  • Телепрограмма
  • О компании
Главная / Новости / Новости общества
21.02.2023, 20:23 Обновлено: 14.09.2025, 22:02

У Беларусі адзначаюць Дзень роднай мовы. Рэпартаж пра тых, хто не адзін дзень, а ўсё жыццё размаўляе па-беларуску

«Ад прадзедаў спакон вякоў…» Сёння ўвесь свет адзначае дзень роднай мовы. У нашай краіне беларускія словы гучаць па радыё і тэлебачэнні. Нават тыя, хто не карыстаецца беларускай мовай у жыцці, але паважае сваю спадчыну – сёння пісалі дыктоўку і практыкавалі веды ў размовах з роднымі і калегамі. Але ёсць і тыя, хто не толькі адзін дзень на год, а ўсё жыццё размаўляюць па-беларуску. 

Тут родную мову вывучаюць з маленства. У гэтым дзiцячым садку ўжо больш за 20 гадоў размаўляюць толькi па-беларуску, прычым мову ведаюць i дзецi, i iх бацькi.

Наталля Рублёва, намеснiк загадчыка дзiцячага сада № 534 г. Мiнска: «Выхаванцы i iх бацькi з’яўляюцца бiлiнгвамi. Стараемся далучаць i выхаванцаў, i законнных прадстаўнiкоў да белмовы».

Кожны дзень маленькiмi крокамi на вершах i казках тут выхоўваюць беларусаў, якiя ганарацца сваёй мовай i з асалодай гэта дэманструюць.

У жыццi такiх улюбёных у мову сёння сустрэнеш рэдка. Дзве дзяржаўныя мовы зрабiлi сваю справу, большасць дарослых гаворыць па-руску. Але родныя словы гучаць кожны дзень i ў маленькiх вёсках, i ў вялiкіх гарадах. I нават з вуснаў замежнікаў.

Дарэчы, не кожны беларус так заспявае. Але кожны з павагай ставiцца да сваiх каранёў i мовы. А каб не забывацца – штогод пiшуць дыктоўку. I не толькi ў нашай краiне: анлайн сёлета амаль усе кантынеты. 

Iгар Капылоў, дырэктар Інстытута мовазнаўства iмя Якуба Коласа: «Зарэгiстравалiся жыхары Чэхii, Грузii, Сербii, Лiтвы, Польшчы, ЗША, з Аляскi таксама заяўку паслалi на дыктоўку». 

Раней беларусы пiсалi ўрыўкi з твораў беларускiх пiсьменнiкаў, сёлета аўтар тэксту – старшыня Прэзiдыума Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi Уладзiмiр Гусакоў.

Як чуеш, так i пiшаш. Так мы лічылі ў школе. Але для тых, хто забыў правiлы, будзе складана. Такi іспыт праходзяць абавязкова з праверкай. Чым менш памылак, тым лепш. Адзнаку на выхадзе можна лiчыць своеасаблівай iдэнтыфiкацыяй беларуса. 

Разам з усёй дзяржавай па-беларуску сёння размаўляе i тэлеканал АНТ. З самага ранку добрай усмешкай тэлегледачоў вiтаюць вядучыя. 

Як прызнавалiся вядучыя, не было нiякай асаблівай падрыхтоўкi. Родная мова ў крывi, i таму на яе лёгка перайсцi, нават калi апошнi раз ты размаўляў па-беларуску ў школе. 

Сяргей Лапанiцын, вядучы тэлеканала АНТ: «Цi складана было? Ну, крыху. Таму што ўвесь час усё па-руску, па-руску. Думаеш па-руску. Хацелася б, каб было больш, не толькi дзень, а тыдзень беларускай мовы». 

Не толькi тыдзень, а штодзённа размаўляюць па-беларуску тут. Аграсядзіба пад Слаўгарадам сустракае гасцей прысмакамі з уласнай гаспадаркі. На нацыянальныя традыцыі тут ніколі не забываюцца. У беларускай хаце на беларускую мову пераходзяць нават замежныя госці.

Галіна Ермакова, гаспадыня аграсядзібы: «Калі я расказваю апошнюю легенду і кажу: “На гэтым частка нашай экскурсіі закончылася”, – людзі сядзяць, як заварожаныя. Яны б яшчэ слухалі і слухалі гэту беларускую мову». 

Родная мова на самых розных пляцоўках Беларусi будзе гучаць да наступнага панядзелка. Таму у тых, хто забыў яе, будзе шанц успомніць i папрактыкавацца. 

Ангелiна Дзiкун, карэспандэнт: «Магчыма, хтосьцi пасля i не пажадае пераходзiць на рускую мову. Але гэта не галоўнае. Важна, каб наша мова не засталася дзесьцi на паперы, а мiлагучна гучала i перадавалася з пакалення ў пакаленне». 

Теги

Беларусь Общество Праздники

Еще по теме

21.02.2022
21 лютага – Дзень беларускай мовы! Як свята адзначаюць у Мінску і рэгіёнах?
21.02.2019
Як Дзень роднай мовы адзначае беларуская дыяспара ў Маскве?
О компании
  • Команда ОНТ
  • История ОНТ
  • Обратная связь
  • О радио
Реклама и услуги
  • Размещение рекламы на радио «Центр FM»
  • Размещение прямой рекламы на телеканале ОНТ
  • Размещение рекламной информации на сайте ONT.BY и на цифровых платформах телеканала
  • Информационное партнёрство со СМИ, пресс-служба
Вакансии
  • Вакансии ОНТ

Общенациональное телевидение, 220029, 
г. Минск, ул. Коммунистическая, 6

217-04-24 (горячая линия) , 290-66-72 
(приемная), 322-53-61 (пресс-служба), 
322-53-61 (дирекция продаж и маркетинга)

ont@ont.by (приемная), reklama@ont.by 
(дирекция продаж и маркетинга), 
press@ont.by (пресс-служба)

2002—2026 © ЗАО «Второй национальный телеканал». При любом использовании материалов активная гиперссылка на «ONT.BY» обязательна.

Разработка сайта — 

Белта
Telegram youtube tiktok Instagram vk Одноклассники viber facebook music.yandex