Завяршыўся афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі ў Егіпет

Завяршыўся афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі ў Егіпет

Напярэдадні кіраўнікі Беларусі і Егіпта Аляксандр Лукашэнка і Абдуль Фатах Ас-Сісі правялі перамовы. 

 «Горад будучыні» – менавіта гэтак гучыць канцэпцыя маштабнага праекта, які распрацавалі, каб вырашыць праблему перанаселенасці Каіра, дзе, па прагнозах, праз 30 год будзе 50 мільёнаў жыхароў. «Новы Каір» стане адміністратыўным і фінансавым цэнтрам краіны. Перш за ўсё Прэзідэнты наведалі горад культуры і мастацтваў, затым накіраваліся ў горад спорта. Паралельна з сустрэчамі на вышэйшым узроўні ў Егіпце праходзіла выстава сумесных праектаў. На ёй – перспектыўныя распрацоўкі і ўзоры тэхнікі, у тым ліку тыя, што сабралі ў Егіпце. Кіраўнікі краін таксама азнаёміліся з экспазіцыяй. Адначасова ў комплексе «Аль-Маса-кэпитал» наводзілі масты бізнесмэны. Як вынік – падпісаны кантракты на 20 мільёнаў долараў. Гэта тычыцца не толькі машынабудавання. Таксама Беларусь гатова прыняць ўдзел у мадэрнізацыі 4,5 тыс егіпецкіх прадпрыемстваў.

Ёсць дамоўленасці і па ваеннай прамысловасці. Ужо ў гэтым годзе краіны збіраюцца сумесна ствараць беспілотнікі. Перспектыўным бачыцца і супрацоўніцтва ў бяспецы інфармацыйных тэхналогій. Наша краіна будзе пастаўляць у Егіпет сучаснае медыцынскае абсталяванне, а таксама прадукты харчавання.

Сярод іншых вынікаў перамоваў – пагадненні аб супрацоўніцтве ў сферы вышэйшай адукацыі і аб ўзаемнай дапамозе ў мытных справах. Паміж міністэрствамі замежных спраў заключаны мемарандум аб узаемадзеянні. Яшчэ адзін мемарандум падпісаны паміж Нацыянальным банкам Беларусі і Цэнтральным банкам Егіпта. Афіцыйны Каір вырашыў адкрыць у нашай краіне дыпламатычнае прадстаўніцтва.

Фото: БЕЛТА

Подписывайтесь на нас в Telegram

Персоны:
Президент
География:
Египет