У Беларусi скончыўся тыдзень роднай мовы

У Беларусi скончыўся тыдзень роднай мовы

21 лютага ва ўсiм свеце адзначаецца Мiжнародны дзень роднай мовы. Дарэчы, у Беларусi вырашылi не абмяжоўвацца адным днём i аб’явілі нават тыдзень роднай мовы. 


Прэзентацыі, круглыя сталы, выставы. А ў пятніцу ўся краіна пісала дыктоўку. Веданне роднай мовы правяралі ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Нацыянальнай акадэміі навук. Сёлета дзякуючы анлайн-фармату далучыцца змаглі сотні чалавек усіх прафесій і ўзростаў з розных куткоў свету – ад Бразіліі да Японіі.

Паводле апошняга перапісу насельніцтва, больш за 60% нашых грамадзян лічаць менавіта беларускую мову сваёй роднай. У нас дзве дзяржаўныя мовы – беларуская і руская. Але ж Беларусь – шматнацыянальная дзяржава. Таму хтосьці называе роднай і ўкраінскую, і польскую, і іншыя.

І гэта нармальна для сучаснай краіны. Калі ўсе мовы маюць павагу і ніхто не забараняе размаўляць на той, якая бліжэй. Галоўнае, каб цябе разумелі.

Фота: Getty Images

Подписывайтесь на нас в Telegram