У Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце прайшоў флэшмоб «Спяваем дзяржаўны гімн разам»

Мерапрыемства прысвечана Дню роднай мовы

У Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце прайшоў флэшмоб «Спяваем дзяржаўны гімн разам»

У Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце да Дня роднай мовы правялі флэшмоб «Спяваем дзяржаўны гімн разам». Да яго далучыліся каля 300 чалавек – работнікі і студэнты Акадэміі


Такая акцыя праходзіць упершыню, яе ініцыятар – кафедра моўнай камунікацыі. Не абавязкова быць зоркай сцэны і мець выключныя вакальныя здольнасці. Галоўнае – шчырасць. Спяваць гімн ва ўнісон плануюць і далей.

Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце да Дня роднай мовы падрыхтавалася сур’ёзна. Усе жадаючыя маглі прыняць удзел у конкурсе чытальнікаў вершаў. Cярод аўтараў – Аркадзь Куляшоў, Максім Танк і Уладзімір Караткевіч. 

Фота: прэс-служба Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце

Подписывайтесь на нас в Telegram

География:
Новости Минска