Найбліжэйшы тыдзень у Беларусі прысвечаны роднай прыродзе. Яго ўпершыню абвясціла Нацыянальная акадэмія навук.
Прэзентацыі, семінары, экскурсіі ў батанічным садзе, экалагічныя выставы і фестывалі – у навукоўцаў распісаны кожны дзень. Асаблівую ўвагу нададуць малой радзіме – у знакавы год беларусам прапануюць зрабіць свой край зелянейшым і прыгажэйшым. Дрэвы пасадзяць школьнікі ў Мінску і Гомелі, далучыцца да гэтага могуць усе, хто пажадае.
Подписывайтесь на нас в Telegram