Таксі з чатырма пасажырамі трапіла ў ДТЗ у Гродне

Аварыя адбылася на скрыжаванні вуліц Горкага і Міцкевіча. За рулём абедзвюх машын (Peugeot і таксі Renault) былі дзяўчыны.

Таксі з чатырма пасажырамі трапіла ў ДТЗ у Гродне

Аварыя адбылася на скрыжаванні вуліц Горкага і Міцкевіча. За рулём абедзвюх машын (Peugeot і таксі Renault) былі дзяўчыны.

Тая з іх, што кіравала Peugeot, выязджала на скрыжаванне з другаснай дарогі. Яна патлумачыла супрацоўнікам ДАІ, што ў пэўны момант ёй закрыў агляд грузавік. Яна не бачыла машыны, якой павінна была саступіць.

Тым часам па галоўнай дарозе ехала таксі, у салоне якога знаходзіліся чатыры пасажыры. Адзін з іх пасля сутыкнення звярнуўся па медыцынскую дапамогу – у яго дыягнаставалі удар калена.

Фотаздымак: newgrodno.by

Подписывайтесь на нас в Telegram

География:
Новости Гродно