Шматкіламетровая чарга і нясцерпныя гадзіны чакання. На жаль, такая карціна не навіна на беларуска-польскай мяжы ў апошні час. Аднак сёння сітуацыя абвострана да мяжы. У 21 гадзіну польскія ўлады абмяжуюць рух праз адзіны пункт пропуску для грузавікоў «Казловічы». Рашэнне прынята, і наўрад ці сумежны бок усведамляў наступствы такога недружалюбнага дзеяння. Польскія палітыкі зноў паказалі: аб людзях яны не думаюць. І пакуль адны грузавікі плануюць паспець да закрыцця, іншыя заварочваюцца. Незадаволеныя сітуацыяй не маўчаць.
Супраць чарговай ініцыятывы польскага ўрада пратэстуюць звычайныя людзі. Каля Генеральнага консульства ў Брэсце сабраліся некалькі дзясяткаў грамадскіх актывістаў, каб нагадаць, што дзеянні Варшавы ў першую чаргу шкодзяць жыхарам і Польшчы, і Беларусі. Сёння Варшава фактычна закрывае пагранпераход «Кукурыкі»: будзе абмежаваны рух фур – за выключэннем тых, што зарэгістраваны ў ЕС. Людзі абураны такім рашэннем. Гэты пункт пропуску заставаўся адзіным даступным для грузавікоў у напрамку Польшчы. Сітуацыя, бясспрэчна, адаб’ецца на бізнесе. Але – чаго чакаць далей? З такой «палітыкай» і наведаць родных за мяжой хутка стане немагчыма.
Наталля Андранюк: «Тот поток, который мы видим на границе, и ту пропускную способность, если точнее – это неспособность поляков пропускать нас и воспринимать нас как врагов. Сегодня это вызывает у нас возмущение, и мы недовольны той политикой, которую проводит сегодня Польша».
Вячаслаў Стэльмачонак: «Создают проблемы, трудности прежде всего для самых обычных граждан. Из-за закрытия последних пропускных пунктов на границах создаются огромные очереди. Это создает дополнительные проблемы для бизнеса».
Яўген Кароль: «Фактически сейчас у них никакой самостоятельности в вопросах нету, начинали они, как вы помните, с Беловежской пущи, зубры и все такое. То, что они сейчас сделали с границами, это теряет очень много доходов».
Незадаволены такім крокам польскіх улад і вадзіцелі. Сёння з нашага боку – на выезд з Беларусі палякі аформілі крыху больш за 150 машын. Пры здольнасці аформіць 1200.
Аляксей Кунах, вадзіцель: «Я надеюсь, что успею выехать с белорусским прицепом на Польшу, еду по разрешению, есть пропуск, уже часов пять я еду. Если без пропуска, то тут люди очень давно стоят. Я не знаю, кому делают хуже. Транспортная логистика – всё нарушится. Я хотел по планам до 19 часов зайти на Польшу, но сейчас не знаю, успею ли я».
Генадзь Дзенісюк, вадзіцель: «Маршруты налажены, это коснется всех. Да, белорусские тягачи ходили очень мало, но они ходили. Сейчас для них закрывают. Но они возили жизненно необходимое: медицина и так далее».
Польскія ўлады, якія ў большасці сваіх рашэнняў арыентуюцца на пазіцыю Белага дома, мэтанакіравана ідуць да эскалацыі. Гэта пацвярджае храналогія падзей – закрыццё пагранперходаў, будаўніцтва агароджы, праз якую выштурхоўваюць на тэрыторыю нашай краіны бежанцаў, якіх ловяць па ўсёй Польшчы. А затым планамерныя дзеянні са спробай удушэння беларускай эканомікі. Транспарт і лагістыка – найважнейшыя яе галіны.
Пётр Пятроўскі, палітолаг: «Калектыўны Захад імкнецца да закрыцця ўсіх межаў з Беларуссю і Расіяй і ЕС. Пытанне ў часе. Захад зрабіў стаўку на жалезную заслону. І яе будаванне ў зоне мяжы. Бачым па прамовах і Байдэна ў Кіеве, і еўрабюракратаў, што яны гатовы на далейшую эскалацыю. І на экамічную. Закрыццё межаў – адзін з галоўных інструментаў гэтай эскалацыі. Праз Беларусь ідуць асноўныя грузапатокі кітайскай ініцыятывы “Адзін пояс, адзін шлях”, сёння для ўсяго света мы з’яўляемся вузкім горлышкам сухапутнага шляху. Польша гуляе ролю амерыканскай дубінкі, якая закрые шлях з Кітаю ў Еўропу. Гэта ціск на Берлін і Парыж».
Яшчэ адно – ціск на Беларусь. Пад маркай кавіду ў 20-м годзе закрылі «Дамачава» і «Пясчатку». У 21-м «Брузгі». Гэта назвы пераходаў з беларускага боку. Псеўданагодай сталі і бежанцы, якіх польскія вайскоўцы палівалі з вадамётаў і закідвалі святлошумавымі гранатамі. 10 лютага з фармулёўкай «у інтарэсах нацыянальнай бяспекі» закрылі «Бераставіцу». Пад «нацыянальнай бяспекай», верагодна, разумелася жаданне Вашынгтона.
Ігар Чыбісаў, ваенны эксперт: «Белорусы, я думаю, с этим вопросом справятся. Но также мне хотелось вопрос и морального, отметить то, что решение нашего руководства, нашего правительства и Президента, доброй воли об открытии границ. Для жителей Польши и Прибалтики, безвизовый режим. То есть когда они приезжали к нам и могли реально посмотреть, как живет наш белорусский народ, а не то, что им дает их западная пропаганда, теперь эти границы закрыты. Это первый вопрос, а второй вопрос. Чисто, как всегда, их надо кормить, что там греха таить, они приезжали не только посмотреть, как у нас живут в Беларуси, но они решали свои чисто семейные бытовые вопросы. То есть как прокормить семью. Покупали у нас не чисто топливо и бензин, а продукты питания».
Сафія Беражная: «А зараз яшчэ і "Кукурыкі". З нашага боку – "Казловічы". У Варшаве абмежаванне руху абумовілі несяброўскай палітыкай Мінска і запатрабавалі, каб Беларусь зняла абмежаванні для польскіх перавозчыкаў. А на самой справе несяброўскую палітыку колькі гадоў праводзіць польскі ўрад. Логікі ў дзеяннях Варшавы няма. Тое, што зараз страты панясе і польская эканоміка, польскіх чыноўнікаў не турбуе. Як на такія дзеянні адрэагуюць людзі – пабачым на выбарах у сейм у кастрычніку. Рэйтынгі кіруючай партыі “Права і справядлівасць” цяпер на гістарычным мінімуме».
Подписывайтесь на нас в Telegram