«”Не” закрыццю меж» і «Давайце жыць дружна» – з такімі лозунгамі выйшлі жыхары Брэста да Генеральнага консульства Польшчы.
Людзі супраць закрыцця чарговага пункта пропуску з польскага боку. Сёння ў 21:00 на пагранпераходзе «Кукурыкі» абмяжуюць рух фур – за выключэннем тых, што зарэгістраваны ў ЕС. Людзі абураны такім рашэннем краіны-суседкі.
Гэты пункт пропуску заставаўся адзіным даступным для грузавікоў у напрамку Польшчы. Чаго чакаць далей? З такой «палітыкай» і наведаць родных за мяжой хутка стане немагчыма.
Ці будзе пачуты заклік беларусаў «Давайце жыць дружна» – пакажа час. Калі польскае пагранведамства не адмовіцца ад сваіх абяцанняў – сёння пасля 21:00 адзіным шляхам у краіну-суседку застанецца «Брэст» (з сумежнага боку «Цярэспаль»).
Ён адкрыты для легкавога транспарту і аўтобусаў.
Подписывайтесь на нас в Telegram