Рэпетыцыі дзіцячага Еўрабачання пачынаюцца на Мінск-Арэне

Беларуская сталіца гатова прымаць галоўную музычную падзею восені! Сёння пачынаюцца рэпетыцыі дзіцячага Еўрабачання-2018.

Беларуская сталіца гатова прымаць галоўную музычную падзею восені! Сёння пачынаюцца рэпетыцыі дзіцячага Еўрабачання-2018. 

Асноўнай музычнай пляцоўкай стане Мінск-Арэна. Да грандыёзнага конкурсу Еўропы рыхтаваліся больш за паўгады. Сцэна, пакой для галасавання, нават грымёркі – ўсё вытрымана ў адзіным стылі «сонечнай сістэмы».

Ужо хутка намаганні арганізатараў змогуць ацаніць і ўдзельнікі. Юныя выканаўцы прыедуць у Мінск у бліжэйшыя дні. Беларусь на Еўрабачанні прадстаўляяе 14-гадовы Даніэль Ястрэмскi з песняй Time. Усяго выступяць прадстаўнікі 20 краін – гэта рэкорд конкурсу. Будзем падтрымлiваць нашага спевака ўжо 25 лістапада!

Подписывайтесь на нас в Telegram

География:
Новости Минска