Дамову на пастаўкі трох і болей загрузак для рэактараў кіраўніцтва станцыі падпісала з расійскім прадпрыемствам.
Як ідзе будоўля абмеркавалі на выніковай калегіі энергетыкаў. Большасць работ на пляцоўцы АЭС выканана. Зараз спецыялісты наладжваюць абсталяванне і праводзяць выпрабаванні трубаправодаў. Праз год разлічваюць ажыццявіць пуск першага рэактара. І яшчэ некалькі месяцаў спатрэбіцца, каб вывесці станцыю на праектную магутнасць.
Працягваецца і падрыхтоўка персанала. Змены першага энергаблока цалкам сфарміраваны. Энергетыкі прайшлі стажыроўку на атамных станцыях у Расіі і Украіне.
Працягваецца і рэфармаванне беларускай энергасістэмы. Сёлета краіна ўпершыню адмовілася ад імпарту электрычнасці. Да канца года ўрад распрацуе канцэпцыю найбольш эфектыўнага выкарыстання АЭС. Прапановы ёсць розныя. Так у Міністэрства ўжо звярталіся прыватныя кампаніі, якім неабходна электрычнасць для майнінга крыптавалют.
Подписывайтесь на нас в Telegram