Пасажыры пакідаюць круізны лайнер з каранавірусам у Японіі

Пасажыры пакідаюць круізны лайнер з каранавірусам у Японіі

Каля 450 пасажыраў сёння павінны пакінуць круізны лайнер, на борце якога напачатку лютага адбыўся ўсплёск каранавіруса.

Гэта ўжо трэцяя група людзей, якая сыдзе на бераг. Захворванне ў іх не пацвердзілася. 

На караблі застаецца экіпаж, а таксама тыя пасажыры, што кантактавалі з заражанымі. Усяго каля тысячы чалавек. Яны пакінуць судна ў асобным парадку. Іх размесцяць у адмысловых установах Японіі. За папярэднія два дні лайнер ужо пакінулі каля 700 пасажыраў. 

Тым часам колькасць хворых на пнеўманію новага тыпу ў Кітаі ўзрасла амаль да 75 тыс. З іх 2236 чалавек памерлі, але больш за 18 тысяч перамаглі вірус. 

Вакцына ад новага тыпу каранавіруса распрацоўваецца інтэнсіўнымі тэмпамі – яе выпрабаванні пачнуцца напрыканцы красавіка.


Подписывайтесь на нас в Telegram

География:
Япония