Святочны квэст каля помніка літары «Ў» прайшоў у Полацку

Цэнтрам святочных падзей у Полацку сёння стаў памятны знак, які з’явіўся тут 15 гадоў таму. Турысты прыязджаюць у самы старажытны горад краiны і абавязкова падыходзяць да помніка літары «Ў».

Цэнтрам святочных падзей у Полацку сёння стаў памятны знак, які з’явіўся тут 15 гадоў таму. Турысты прыязджаюць у самы старажытны горад краiны і абавязкова падыходзяць да помніка літары «Ў».

Сёння паўсотні палачан удзельнічалі ў святочным квэсце каля самай знакамітай беларускай літары. Па ліку ў алфавіце яна дваццаць другая, але менавіта такая – адзіная ва ўсім свеце. Таму помнік у горадзе і вырашылі ўсталяваць менавiта «Ў». Для перамогі ў гульні мясцовым вучням трэба было дасканала ведаць гісторыю, літаратуру і культурныя звычаі роднага краю, шмат пытанняў было звязана і з беларускай мовай.

Усталявалі незвычайны помнік у цэнтральным парку Полацка напярэдадні Дня пісьменства ў 2003 годзе. Самы старажытны горад краiны часцей за іншых прымаў свята, апошні раз у мінулым верасні. Беларусь шырока адзначыла 500-годдзе з таго моманту, як палачанін і першадрукар Францыск Скарына пераклаў і надрукаваў Біблію на беларускай мове. 

Подписывайтесь на нас в Telegram