У аўторак, 21 лютага, ва ўсім свеце адзначылі Дзень роднай мовы. З 2000 года агульную тэму свята вызначае ЮНЕСКА. I цяперашняе было прысвечана выкладанню на роднай мове і шматмоўный адукацыі.

У аўторак, 21 лютага, ва ўсім свеце адзначылі Дзень роднай мовы. З 2000 года агульную тэму свята вызначае ЮНЕСКА. I цяперашняе было прысвечана выкладанню на роднай мове і шматмоўный адукацыі.

Тэма занятку «Прыметнікі з суфіксамі ацэнкі» (напрыклад, «мяккі снег») – часцей за ўсё, ужываюцца ў гутарковым стылі. Менавіта бытавая сфера па версіі ЮНЭСКА з’яўляецца сёння той асноўнай, дзе словамі Пімена Панчанкі «самая славянская» наша мова жыве. Толькі статус «уразлівы»: крыху болей за 23% (дадзеныя перапісу) кожны дзень кажуць «добры дзень»!

Ірына Альховік, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Вяззеўскай сярэдняй школы (Асіповіцкі раён): «Цяжкасці ў тым, што дома яны не чуюць беларускай мовы, пераважна размаўляюць сем’і па-руску. Я не думаю, што час страчаны. Зараз ужо ўроўнена колькасць беларускай і рускай мовы - гэта добра».

У 6-м класе на вывучэнне дзяржаўных моў – 5 гадзін на тыдзень. Заўважу, школа ў аграгарадку Вяззе пад Асіповічамі не зусім тыповая. За адной партай вымаўляюць «ў (нескладовае)»: беларусы, рускія, украінцы, казахі... Сярод «тутэйшых» ёсць, нават, перасяленцы з Ізраіля. Дарэчы, роднай беларускую мову лічаць 74% ад дзесяці мільёнаў тых, хто у свеце называе сябе беларусамі.

Алег Трусаў, старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны: «Каб не блыталі з суседзямі, паглядзіце, як наш бізнес, пачаў усю рэкламу рабіць па-беларуску. Калі мы робім рэкламу “па-беларуску”, купляюць на 10-11% больш. У нас пачаліся курсы польскай мовы праз беларускую, жадаючых мора. Таму што намнога бліжэй да польскай».

У 2008-м прафесійны археолаг арганізаваў першую дыктоўку для ўсіх жадаючых. За 10 год грамадскі праект стаў агульнанацыянальным. З’явіліся і альтэрнатыўныя. Сёлета, 21 лютага, ўпершыню Вялікую беларускую дыктоўку, ініцыянаваную сталічным медуніверсітэтам, пісалі адначасова ў Мінску, Гомелі і Магілёве. Усходняе памежжа – пра-радзіма «трасянкі».

Валянціна Панежа, выкладчык Беларуска-Расійскага ўніверсітэта (г. Магілёў): «Пагэтаму дапускаецца шмат памылак на розных моўных узроўнях: на фанетычным, лексічным, марфалагічным, сінтаксічным. Можна прывесці такі прыклад на фанетычным узроўні: у беларускай мове гукі “Ч” і “Р” зацвярдзелыя, а ў рускай мове “Ч” – мяккі гук, а “Р” можа быць і мяккі, і цвёрды».

Тое немногае, што сходу ўзгадаў студэнт другога курса Беларуска-Расійскага ўніверсітэта. Але ж і гэта, пахвальна. Уладзімір Далімаеў – з Чарапаўца. Праўда, бацька – з тутэйшых, магілёўскі. Аб дыктоўцы ў сваім ВНУ даведаўся з сеціва і запісаўся на першы іспыт па-беларуску ў парадку эксперымента, пакуль.

Уладзімір Далімаеў, студэнт Беларуска-Расійскага ўніверсітэта (г. Магілёў): «Привычка писать «и» русское, а тут «і» с точкой. В русском языке «ь» и «ъ», а здесь, как я подозреваю, нет «ъ». Как-то его заменяют, а как, я не знаю. Но так я старался, мне понравилось. Я хотел бы поучить белорусский язык».

Апошнім часам мала каго здзіўляе, што аспірантка з Японіі бегла размаўляе на мове Рыгора Барадуліна, ці тое, што вымаўляць правільна «гонта, ганак, гузік» карэнных беларусаў вучыць афрабеларус. Сёння паўсюдна на білбордах госці могуць прачытаць «Першае слова» і адчуць «Смак…» мовы, якая у цэнтральнай Еўропе стала афіцыйнай яшчэ ў XIV стагоддзі.

Алена Анісім, філолаг, дэпутат Палаты прадстаўнікоў: «Усе гэтыя курсы “Моваведа”, “Мова нанова”, “Мова ці кава”, як раз-такі, адказ актыўнай часткі грамадства на запыт людзей, каб беларуская мова займела свой рэальны статус дзяржаўнай».

Ужо ў пяты раз у Дзень роднай мовы афіцыйныя прадстаўнікі 36 краін, чыталі ў Мінску вершы Купалы на мове Купалы. Пясняр адным з першых графічна перадаў спрадвечную мяккасць народнай гаворкі: «сьнег», а не «снег», як на так званай «наркамаўцы» (мове, пасля рэформы 1933-га). Дарэчы, зараз ўсё больш тых, хто заклікае вярнуцца да класічнага правапісу.

Алена Ляшковіч, дырэктар Літаратурнага музея Янкі Купалы: «“Свеціць між вандоламі” – сёння амаль ніхто з беларусаў не ведае, што такое “вандолы”. А ў Янкі Купалы гэта “роў”, “яр”. Сучасная беларуская мова, яна ўтварылася на мяжы XIX-XX стагоддзя. І Янка Купала, як раз, быў з тых людзей, хто непасрэдна прымаў удзел».

«Непасрэдна» і Якуб Колас, чыё імя носіць акадэмічны Інстытут. Адтуль афіцыйныя дадзеныя: ў беларускай мове сёння каля 240 тысяч слоў (некаторыя даслегчыкі налічваюць паўмільёна. Амаль, як у рускай). Да свята у Год навукі выдадзены «Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы» (65 тысяч слоў).

Ігар Капылоў, дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі« “Cпадар” з’явілася ў слоўніку. Можна знайсці слова “пасол” і “амбасадар”, “васілёк” і “валошка”, “скаварада” і “патэльня” – тое ж самае, 50 на 50. Сучасныя працэсы знайшлі адлюстраванне ў слоўніку».

Аляксандр Лукашанец, першы намеснік дырэктара Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры: «Дзяржаўная мова нашай краіны і мова тытульнай нацыі, але, разам з тым, запатрабавана далёка не ў той ступені ў сферах афіцыйнага ўжытку».

Аб ёй, праблеме, гаварылі пад час акадэмічнага Тыдня роднай мовы. Не засталося моўнае пытанне і па-за «Вялікай размовай з Прэзідэнтам». Аляксадр Лукашэнка супраць таго, каб «мова» стала «камнем перапоны» у талерантнай Беларусі, нельга раздзяляць грамадства па прынцыпу «ведаеш – не ведаеш», як нельга і не пагадзіцца з тым, што менавіта «мова» прыкмета нацыі.

Алена Анісім, філолаг, дэпутат Палаты прадстаўнікоў: «Ніхто не ўзгадняў пытанні. Таму, гэта было вельмі адкрыта, гэта было шчыра. Хто баіцца, ён выказвае тым самым сваю слабасць. Мы ж не баімся, што руская мова гучыць. Тое, што ў іншых называецца “патрыятызмам”, у дачыненні да беларусаў, чамусці, называць “нацыяналізмам”».

Ірына Альховік, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Вяззеўскай сярэдняй школы (Асіповіцкі раён): «Па-першае, павінна быць жаданне, яе вывучаць. Таму што Максім Багдановіч яе вывучаў, не жывучы нават у межах Беларусі. Па-другое, вывучэнне беларускай мовы патрэбна пачынаць з дзіцячага садку».

Настаўніца не выпадкова ўзгадала Песняра чыстае красы. Максім Багдановіч адпачываў у Вяззі летам 1895-га. Яму было тры гады – узрост, калі фарміруецца асоба. У лісце да бацькі маці будучага класіка пісала: «стали говорить по-белорусски». Даследчыкі думаюць, што менавіта тут запала ў сэрца паэта роднае слова, якое век назад прарасло ў ім магутнымі вершамі.

Мова рызыкуе, калі застаецца менш за 100 тысяч носьбітаў. У гэтым сэнсе нашай «ільняной, жытнёвай» (як у Пімена Панчанкі) нічога не пагражае. Але ж і шматмоўе (у тым ліку на дзяржаўным узроўні) – не блага. Скажам, навошта столькі відаў матылькоў – дастаткова капустніцы. Пагадзіцеся, будзе сумна.

Подписывайтесь на нас в Telegram