«Еўразія.doc» прадстаўляе! У Мінску падводзяць вынікі фестывалю дакументальнага кіно краін СНД. Iнтрыга раскрыецца ўжо гэтым вечарам.
Усяго 24 прэтэндэнты – гэта праекты аўтараў з 12 краін на вострасацыяльныя тэмы. Але геаграфія форуму не абмяжоўваецца СНД – ёсць удзельнікі і з Заходняй Еўропы. Асобны конкурс – для маладых рэжысёраў.
Пляцоўкай фестывалю на чатыры дні стаў мінскі кінатэатр «Беларусь». Частку фільмаў таксама пабачылі ў Смаленску. Фестываль з кожным годам набірае папулярнасць – зараз на конкурс прышло больш за 150 заявак з 23 краін.
Подписывайтесь на нас в Telegram