На этапе Кубка свету па фрыстайлу ў Раўбічах пройдуць тэставыя спаборніцтвы па сінхронных скачках

Лепшыя фрыстайлісты выступяць у Раўбічах. Тут пройдзе этап Кубка свету.

На этапе Кубка свету па фрыстайлу ў Раўбічах пройдуць тэставыя спаборніцтвы па сінхронных скачках

Лепшыя фрыстайлісты выступяць ў Раўбічах. Тут пройдзе этап Кубка свету.

За медалі будуць змагацца 70 спартсменаў з 12 краін. У беларускай камандзе асноўныя надзеі на чэмпіёнку свету Аляксандру Раманоўскую i алімпійскага чэмпіёна Антона Кушніра. Яшчэ адна алімпійская чэмпіёнка Ганна Гуськова прапускае сезон. Медалі ў індывідуальных скачках будуць разыграны 23 лютага, а затым упершыню пройдуць тэставыя спаборніцтвы па сінхронных скачках (гэты від у свой час прапанавалі менавіта беларусы). Сёння – першыя афіцыйныя трэніроўкі. Па словах прадстаўніка Міжнароднай федэрацыі лыжнага спорту Джона Фіцжаральда, Беларусь правядзе этап на самым высокім узроўні.

Подписывайтесь на нас в Telegram