Як мастацтва рэагуе на выклікі сучаснасці? Міжнародная канферэнцыя «Музеі ў XXI стагоддзі» сабрала ў беларускай сталіцы экспертаў з розных краін ад Латвіі да ЗША.
Шукаюць новыя сэнсы, вобразы і спосабы дыялогу з аўдыторыяй. Як зрабіць мастацтва даступным кожнаму – вялікая ўвага інклюзіўным праектам. У гэтым пытанні беларуская музейная супольнасць не адстае ад міжнародных тэндэнцый.
Алена Ляшковіч, дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы: «Вельмі актуальна, напрыклад, праца з наведвельнікамі, якія маюць пэўныя абмежаванні. Гэта інваліды, аўтысты, і тут беларускія музеі не стаяць у баку. Яны актыўна працуюць. Гэта Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, наш музей, які мае асабістую інклюзіўную праграму. Гэта і Нацыянальны мастацкій музей».
Беларусь актыўна развівае культурныя сувязі. Толькі літаратурны музей Янкі Купалы ў мінулым годзе здзейсніў каля 20 творчых праектаў у 13 краінах. А ў хуткім часе пачне працаваць «музейная акадэмія» – з усёй краіны выберуць 15 супрацоўнікаў, якія пройдуць навучанне ў вядучых музеях Германіі.
Подписывайтесь на нас в Telegram