В Беларуси торжественно отмечали 135-летие Якуба Коласа. В Столбцах состоялся праздник поэзии, песни и народных ремёсел, а в филармонии прошёл праздничный вечер с концертом. Разумеется, среди почётных гостей был Михась Мицкевич, сын и живая копия Якуба Коласа. Александр Матяс встретился с Михасём Константиновичем.
Малюнкі родныя і з'явы!
Як вы мне любы, як цікавы!
Як часта мілай чарадою
Вы ўстаяце перада мною!
І так панадна смеяцеся
Жывою баграю на лесе,
І златаблескімі снапамі
Праменняў-стрэлаў над палямі,
І брыльянцістаю расою,
Калі гарачаю касою
Скрозь лісцяў сетачкі-аконцы
На ёй заззяе ціха сонца,
Яе так песціць, так кахае,
Па ёй вясёлкі рассыпае!
Я бачу роўныя пакаты
Палёў за Нёмнам і іх шаты -
Аўсоў палоскі, лавы жыта,
Што морам золата разліта;
І грэчак белыя абрусы,
І лесу два крылы, як вусы…
91 год! У сям’і засталіся мемарыяльныя рэчы?
– Ведаеце, нешта засталося. Значную частку рэчаў я перадаў у Мар’інагоркаўскі музей. Там і адзенне, і сундук, які мой унучак выкінуў на сметнік. Я ўбачыў і прынёс назад. І ўжо дырэктару кажу: «Слухайце, гэта ж быў Коласа, з Масквы яшчэ прывезлі гэты сундук». Яго пафарбавалі, аднавілі, ён цяпер стаіць у музеі. Знайшоў у Стаўбцоўскай бібліятэцы кошык з шырокай яліны. З такім Колас любіў хадзіць у грыбы, ён лёгкі вельмі. Мы былі ў Тальцы ў 1933-34 гадах. Там застаўся той сарай, у якім мы з бацькам начавалі. А дом ужо перабудавалі. Там такія цудоўныя пейзажы. Я, калі дажыву, магу быць правадніком, паказаць гэтыя мясціны.
Мы абавязкова звернемся да Вас!
– Яны змяняліся, але, ведаеце, няма фільма аб гэтых цудоўных, прыгожых мясцінах, дзе адпачываў Колас, дзе ён збіраў грыбы, вудзіў рыбу.
Якуба Коласа турбавала, як будуць успрымаць яго біяграфію пасля? І якая ў гэтай справе місія сям’і? Каб класік заставаўся на п’едэстале? Ці рабіць яго асобу бліжэй да народа?
– Самае галоўнае – гэта трэба чытаць творы. І калі чалавек чытае творы, ён ужо адчувае дух пісьменніка. Кожны пісьменнік выкладае сваё бачанне. І тут рабіць што-небудзь “бронзавае”, “народнае” няма патрэбы. Яго творы гавораць самі за сябе. Колас быў простым, шчырым чалавекам. І дома ў нас нельга было схлусіць, бо гэта лічылася страшным грахом.
Што пажадалі бацьку, калі б сустракалі гэты юбілей разам?
– Добрага здароўя і яшчэ што-небудзь напісаць.
Подписывайтесь на нас в Telegram