Сапраўднае «Шчасце» сёння адчуюць аматары музыкі. Беларускі гурт «Дзядзя Ваня» і Прэзідэнцкі аркестр граюць сімфа-рок-н-рол! Музычная імпрэза на сцэне Палаца Рэспублікі – ужо гэтым вечарам. А пакуль – закуліссе.
Гэта творчы вечар добрых сяброў. У праграме не толькі хіты папулярнага гурту, але і сусветныя класічныя рок-творы ў сімфанічнай апрацоўцы. Арганізатары абяцаюць здзівіць слухачоў зусім іншым гучаннем.
Такі сінтэз класікі і року на сцэне Палаца Рэспублікі ўпершыню. Музычная імпрэза не абыдзецца без творчых сюрпрызаў. Артысты збіраюцца нават трохі пахуліганіць.
Подписывайтесь на нас в Telegram