Заснаваны ЮНЭСКА 10 гадоў таму, ён скіраваны на тое, каб абараняць моўную і культурную разнастайнасць.
Беларускай мовай зараз валодаюць прыкладна 7 мільёнаў чалавек. Праверыць веданне прапанавала Нацыянальная бібліятэка.
Гэтай раніцай на фасадзе з'явіліся радкі класікаў нацыянальнай літаратуры. Апроч таго тут словы, якія вызначаюць нацыянальную адметнасць беларусаў. Напрыклад, жадаючыя паспрабавалі успомніць, што такое «багоўка», «усцяж», «крынічыць».
Да міжнароднай акцыі далучыліся многія ўстановы. Так, у некаторых аддзяленнях «Белпошты» сёння можна купіць паштоўку, напісаць цёплыя словы па-беларуску і бясплатна адправіць сваім родным у любы куточак нашай краіны. У Белдзяржуніверсітэце студэнты пакажуць творчыя нумары на розных мовах. Не застанецца ўбаку і наш тэлеканал. Сёння ўсе выпускі «Нашых навінаў» вы пачуеце на беларускай мове. Акрамя таго, да свята далучыцца наш сайт і афіцыйныя акаўнты у сацыяльных сетках.
Подписывайтесь на нас в Telegram