Разгром Кіпра з розніцай у 56 ачкоў адбыўся ў дэбютным матчы Расціслава Вергуна на пасадзе галоўнага трэнера зборнай Беларусі па баскетболе.
Гэта быў першы матч перадкваліфікацыі чэмпіянату свету 2023 года. Выніковы лік паядынку –97:41. Самы рэзультатыўны на пляцоўцы – Андрэй Стаброўскі. Ён набраў 19 ачкоў.
Наступны матч зборная Беларусі правядзе ў панядзелак у Мінску супраць партугальцаў.
Сёлета каманда правядзе яшчэ дзве хатнія сустрэчы: 26 лістапада з албанцамі, а 30 лістапада – з кіпрыётамі. У наступны раўнд кваліфікацыі выйдуць дзве лепшыя каманды з групы.
Подписывайтесь на нас в Telegram