21 лютага – Дзень беларускай мовы! Як свята адзначаюць у Мінску і рэгіёнах?

21 лютага – Дзень беларускай мовы! Як свята адзначаюць у Мінску і рэгіёнах?

 Дзень роднай мовы! Сёння адзначаецца інтэрнацыянальнае свята, але гучыць яно ў кожнай краiне па-свойму! У Беларусi дзяржаўныя дзве мовы – руская i беларуская. И толькi другая вылучае нас з мноства народаў. Сёння на мове беларусы па ўсiм свеце пішуць дыктанты, прэзентэнтуюць кнігі і размаўляюць.


«Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася Спадчнына, паміж сваіх і чужакоў яна мне ласкай матчынай». 

Гэтыя радкі з твору Янкі Купалы ўжо сталі гімнам беларускай мовы і роднай старонкі, што завецца Спадчынай. Дыктоўку, у якой вясеннія праталіны мілагучна баюць казкі-сны, сёння пісалі больш за тысячу гродзенцаў. У Міжнародны дзень роднай мовы мілагучнае слова старанна выводзілі студэнты і выкладчыкі ВНУ, школьнікі і спартсмены,  кіраўніцтава горада і дыпламаты. 

Аляксандра Радковіч, аспірант ГРДУ імя Янкі Купалы: «Маё жыццё напоўнена беларускай мовай і літаратурай, я з’яўляюся настаўнікам – гэта вельмі важна – дарыць дзецям магчымасць вывучаць родную мову, роднае слова».

Дыктоўку пісалі не толькі ва  аўдыторыях.  Купалава слова сёння гучала нават у Расіі і Кітаі. Да анлайн-трансляцыі далучыліся з розных куткоў свету. Сёлета дыктоўка прысвечана 140-годдзю з дня нараджэння вялікага песняра зямлі беларускай Янкі Купалы і дню нараджэння Гродзенскага ўніверсітэта, які больш за паўстагоддзя носіць яго імя.

Вось так, з кавы і роднага слова пачынаецца кожны ранак першакурсніка філалагічнага факультэта. Амаль с дзяцінства Арцём Сакалоў размаўляе на роднай мове.

Арцём Сакалоў, студэнт 1-га курса філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта: «Я, як і шмат маіх сяброў пазнаёміўся з беларускай мовай ужо ў пачатковай школе. І вось больш за 10 год мы з ёю працуем, мы яе вывучаем, мы яе любім. Мы не ўспрымаем наша грамадства без нашай мовы, яна як нейкая адзінка нас саміх».

Для студэнта гэта магчымасць выказаць думкі, павагу да сваёй радзімы. Асабліва ва ўніверсітэце, дзе шмат замежнікаў, важна вылучацца сваім, родным. Сёлета Арцём, негледзячы на добрыя веды, на дыктоўку не пайшоў, у адрозненні ад сакурснікаў. Анлайн і афлайн многія далучыліся да агульнарэспубліканскай праверкі ведаў.

Сёлета яе вырашылі правесці ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа. У музеі імя беларускага пісьменніка тыя, хто вось так вырашыў далучыцца да роднага слова. Удзельнікаў праз пандемію давялося далучаць і анлайн, але ад гэтага дыктоўка атрымалася яшчэ цікавейшай.

«Багацце роднай зямлі» Тараса Хадкевіча, а дакладней яго невялікую частку пісалі пад дыктоўку амаль гадзіну. Аматары мовы ў Год гістарычнай памяці ўжо потым прызнаваліся – прыемна нават слухаць беларускае. Але заданне было іншае. Без памылак атрымалася не ва ўсіх.

На памяць усе удзельнікі атрымалі сертыфікаты, а выдатнікі – яшчэ і кнігі. Такі падарунак ад арганізатараў у сімвалічны для інстытута год.

Любоў да мовы для кожнага – нешта асаблівае. Хтосьці да яе звяртаецца ў сталым узросце, хтосьці – з маленства. У гэтым сталічным садку вучаць самабытнасці маленькіх беларусаў ужо не адзін год. Гульні і нават размовы паміж дзецьмі тут толькі па-беларуску. 

Ці будуць гэтыя дзеткі ў дарослым жыцці размаўляць па-беларуску, дакладна невядома. Але можна быць упэуненым, што на гэты вопыт яны не забудуцца, а значыць, захаваюць скарб продкаў. І магчыма, праз шмат гадоў самі будуць навучаць іншых размаўляць па-беларуску. А пакуль з асалодай рыхтуюцца да свята. 8 сакавіка кожная матуля і бабуля павінны пачуць гэтыя вершыкі менавіта вось так. На мілагучнай і самабытнай роднай мове. 

Подписывайтесь на нас в Telegram

Корреспонденты:
Ангелина Дикун
Операторы:
Иван Боровой
География:
Беларусь