У Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце да Дня роднай мовы правялі флэшмоб «Спяваем дзяржаўны гімн разам». Да яго далучыліся каля 300 чалавек – работнікі і студэнты Акадэміі.
Такая акцыя праходзіць упершыню, яе ініцыятар – кафедра моўнай камунікацыі. Не абавязкова быць зоркай сцэны і мець выключныя вакальныя здольнасці. Галоўнае – шчырасць. Спяваць гімн ва ўнісон плануюць і далей.
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце да Дня роднай мовы падрыхтавалася сур’ёзна. Усе жадаючыя маглі прыняць удзел у конкурсе чытальнікаў вершаў. Cярод аўтараў – Аркадзь Куляшоў, Максім Танк і Уладзімір Караткевіч.
Фота: прэс-служба Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце
Подписывайтесь на нас в Telegram