Общенациональное телевидение

Беларускія баскетбалісты перамаглі зборную Кіпра ў перадкваліфікацыі ЧС 2023

Читать на сайте ont.by

Разгром Кіпра з розніцай у 56 ачкоў адбыўся ў дэбютным матчы Расціслава Вергуна на пасадзе галоўнага трэнера зборнай Беларусі па баскетболе. 

Гэта быў першы матч перадкваліфікацыі чэмпіянату свету 2023 года. Выніковы лік паядынку –97:41. Самы рэзультатыўны на пляцоўцы – Андрэй Стаброўскі. Ён набраў 19 ачкоў. 

Наступны матч зборная Беларусі правядзе ў панядзелак у Мінску супраць партугальцаў. 

Сёлета каманда правядзе яшчэ дзве хатнія сустрэчы: 26 лістапада з албанцамі, а 30 лістапада – з кіпрыётамі. У наступны раўнд кваліфікацыі выйдуць дзве лепшыя каманды з групы.


Подписывайтесь на нас в Telegram

Другие новости на ont.by