Общенациональное телевидение
Общенациональное телевидение

А. Лукашэнка павiншаваў з прафесійным святам работнiкаў культуры

А. Лукашэнка павiншаваў з прафесійным святам работнiкаў культуры
Читать на сайте ont.by

Аляксандр Лукашэнка павiншаваў з прафесійным святам работнiкаў культуры. Аб гэтым паведамляе прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублi Беларусь.

Ён пажадаў iм невычэрпнага натхнення, шчасця, дабрабыту, здароўя, поспехаў.

Беларусы, па словах Кiраўнiка дзяржавы, доўгi час умацоўвалі сваю дзяржаўнасць, рупліва збіралі і памнажалі культурную скарбніцу, i зараз на ўсіх нас ускладзена высакародная місія па захаванні гэтай багацейшай спадчыны.

Вельмі важнай, па словах Аляксандра Лукашэнкi, з'яўляецца праца творчых работнікаў па развіцці беларускага мастацтва, якое дапамагае людзям знайсці сэнс жыцця, вучыць справядлівасці i праўдзе, служэнню Радзіме, дае кірункі на будучыню, аб'ядноўвае беларусаў.

Прэзiдэнт выказаў упэўненасць, што і надалей беларусы будуць рабіць усё магчымае, каб нацыянальная творчасць праслаўляла цудоўную і непаўторную Беларусь – зямлю пад белымі крыламі, квітнела новымі імёнамі.

Фота: БЕЛТА

Подписывайтесь на нас в Telegram

Другие новости на ont.by