А. Лукашэнка павiншаваў з прафесійным святам работнiкаў культуры

Ён пажадаў iм невычэрпнага натхнення

А. Лукашэнка павiншаваў з прафесійным святам работнiкаў культуры

Аляксандр Лукашэнка павiншаваў з прафесійным святам работнiкаў культуры. Аб гэтым паведамляе прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублi Беларусь.

Ён пажадаў iм невычэрпнага натхнення, шчасця, дабрабыту, здароўя, поспехаў.

Беларусы, па словах Кiраўнiка дзяржавы, доўгi час умацоўвалі сваю дзяржаўнасць, рупліва збіралі і памнажалі культурную скарбніцу, i зараз на ўсіх нас ускладзена высакародная місія па захаванні гэтай багацейшай спадчыны.

«Нацыянальная культура – бясконцая крыніца духоўнага і матэрыяльнага багацця беларускага народа, фундаментальная аснова яго гістарычнай самабытнасці і неад'емнага права на суверэннае і незалежнае існаванне», – адзначыў Прэзiдэнт у сваiм вiншаваннi.

Вельмі важнай, па словах Аляксандра Лукашэнкi, з'яўляецца праца творчых работнікаў па развіцці беларускага мастацтва, якое дапамагае людзям знайсці сэнс жыцця, вучыць справядлівасці i праўдзе, служэнню Радзіме, дае кірункі на будучыню, аб'ядноўвае беларусаў.

Прэзiдэнт выказаў упэўненасць, што і надалей беларусы будуць рабіць усё магчымае, каб нацыянальная творчасць праслаўляла цудоўную і непаўторную Беларусь – зямлю пад белымі крыламі, квітнела новымі імёнамі.

Фота: БЕЛТА

Подписывайтесь на нас в Telegram

Персоны:
Президент
География:
Беларусь