«TEART. Разгерметызацыя»: міжнародную праграму восеньскага форуму аб’явяць 1 жніўня

​Мінскі TEART павядзе ўсіх у тэатр – замежны! Міжнародную праграму восеньскага форуму аб’явяць сёння. Спяшайцеся па квіткі.

Мінскі TEART павядзе ўсіх у тэатр – замежны! Міжнародную праграму восеньскага форуму аб’явяць сёння. Спяшайцеся па квіткі. У афішах – аншлагавыя пастаноўкі, нават з Паўднёвай Карэі. Сеульская трупа парадуе традыцыйным вакалам пхансоры. Адразу ж на фэсце згуляюць «Вяселле» па-літоўску.

Гісторыя маладых з суседняй краіны – ад Оскараса Каршуноваса. Дарэчы, малая радзіма бацькі сусветна вядомага рэжысёра: мястэчка Бялынічы на Магілёўшчыне. Усяго ў раскладзе Міжнароднага TEARTу – дзевяць спектакляў: будуць і драма, і камедыя, і сучасны балет. Збіраюцца ў Беларусь славутыя калектывы з Латвіі, Расіі, Польшчы, Фінляндыі, Бельгіі, Францыі і В’етнама. «Сцэна» восьмага форуму – амаль уся сталіца.

Новы дэвіз праекту: «TEART. Разгерметызацыя». Акрамя міжнароднага блоку, гледачоў чакае нацыянальная праграма Belarus Open і Школа TEARTу. Майстар-класы правядуць знакамітыя рэжысёры, харэографы, драматургі. Сапраўднай «споведдзю» стане першы выхад у беларускі свет Паўла Пражко. П’есы нашага земляка запатрабаваны па ўсёй Расіі. 

Подписывайтесь на нас в Telegram

География:
Новости Минска