Дзякуючы багатай і па-свойму ўнікальнай спадчыне беларусы ўвайшлі ў сусветную гісторыю самадастатковай нацыяй. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўручэння прэміі «За духоўнае адраджэнне», спецыяльных прэмій дзеячам культуры і мастацтва і «Беларускі спартыўны Алімп» 2025 года, iнфармуе БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што гэта цырымонія – уручэння ўнікальнай прэміі «За духоўнае адраджэнне» – ужо даўно стала часткай нацыянальнай спадчыны.
«Як я ўжо казаў моладзі, традыцыі – аснова нашай дзяржаўнасці. У іх наша сіла і наша будучыня, якая немагчыма без вопыту і сувязі пакаленняў. Менавіта на гэтым, паводле яго слоў, будуецца дзяржаўнасць. І суверэнную Беларусь, вельмі маладую па мерках гісторыі дзяржаву, мы будавалі на аснове шматвяковай культурнай памяці, якая насычана высокай духоўнасцю і інтэлектам нашых продкаў. Дзякуючы такой багатай і па-свойму ўнікальнай спадчыне беларусы ўвайшлі ў сусветную гісторыю самадастатковай нацыяй», – сказаў А. Лукашэнка.
Фото: БЕЛТА