Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Главная / Новости / Новости государства

Аляксандр Лукашэнка направіў словы спачування ў сувязі са смерцю Папы Рымскага Францыска

У Беларусі з пачуццём глыбокага смутку ўспрынялі вестку аб заканчэнні жыццёвага шляху Папы Рымскага Яго Святасці Францыска. Аб гэтым гаворыцца ў пісьме, якое Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў у Ватыкан у связі са смерцю Пантыфіка.

«Шматгадовае служэнне Францыска Хрысту было насычана любоўю да паствы, усіх людзей, усяго свету. Як сапраўдны гуманіст і абаронца інтарэсаў простага чалавека, Пантыфік унес неацэнны ўклад у справу забеспячэння сацыяльнай роўнасці і справядлівасці», – адзначаецца ў пасланні Яго Высокапраасвяшчэнству Кардыналу Кевіну Джозэфу Фарэлу камерлнга Рымска-каталіцкай царквы.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што дзейнасць Папы Рымскага Францыска стала сведчаннем глыбокай веры, мудрасці і гуманізму. А для ўсіх тых, хто меў гонар сустрэцца з Яго Святасцю, ён назаўжды застанецца прыкладам смеласці, годнасці і адданасці хрысціянскім ідэалам.

«З цеплынёй успамінаю афіцыйны візіт у Ватыкан і думкі, якімі мы абменьваліся з Францыскам у шчырых лістах. Удзячны за яго работу по умацаванні ўзаемапаважлівых адносін паміж Беларуссю і Святым Прастолам. Прыміце мае шчырыя спачуванні і словы падтрымкі у сувязі з гэтай цяжкай стратай», – гаворыцца ў пісьме.

Фота: БЕЛТА