Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Главная / Новости / Новости государства

Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з кіраўніком Рэспублікі Татарстан

Кіраўнік нашай дзяржавы знаходзіцца ў Казані з візітам. Узаемавыручка ў самыя няпростыя часы і саюзныя адносіны праз сяброўства з рэгіёнамі – асноўная тэма перагавораў Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком Татарстана Рустамам Мініханавым. Дыялог адбыўся адразу пасля прылёту беларускага лідара ў Расію. 


З аэрапорта Прэзідэнт накіраваўся ў Казанскі Крэмль, дзе адбылася сустрэча з кіраўніком Рэспублікі Татарстан. Гаварылі аб санкцыях і магчымасцях для супрацоўніцтва, якія яны прынеслі. Абмеркавалі двухбаковае супрацоўніцтва і пацвердзілі гатоўнасць падтрымліваць адзін аднаго па ўсіх напрамках узаемадзеяння. 

Рустам Мініханаў на перамовах з Аляксандрам Лукашэнкам уручыў беларускаму лідару ордэн «Дуслык», у перакладзе  «Сяброўства», – гэта другая па значнасці дзяржаўная ўзнагарода Татарстана.

Беларусь узяла курс на ўмацаванне супрацоўніцтва з рэгіёнамі Расіі. Кожная вобласць нам цікавая па-свойму. Цяпер патрэбны імпартазамяшчальныя вытворчасці. Добрая прамысловая база Мінска і Казані пазволіць рэалізаваць новыя праекты.

Аляксандр Лукашэнка сёння па запрашэнні расійскага калегі Уладзіміра Пуціна наведае цырымонію адкрыцця міжнароднага турніру «Гульні Будучыні». На гэтай маштабнай падзее ў сталіцы Татарстана чакаецца шэраг замежных лідараў. Наведаць турнір калег па СНД Уладзімір Пуцін запрасіў яшчэ ў канцы снежня – на нефармальным саміце Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу. 

«Гульні Будучыні» – гэта высокатэхналагічнае спартыўнае шоу са спаборніцтвамі ў класічных відах спорту і лічбавых аналагах. Усяго прымуць удзел звыш 270каманд і больш за 2 тысячы спартсменаў са 107 краін. Беларусы выступяць у некалькіх дысцыплінах.

Фота: прэс-служба Прэзідэнта