Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Главная / Новости / Новости общества

У Беларусі працягваецца датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў

Беларусы робяць свой выбар і вызначаюць будучыню. Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў усіх узроўняў – ад мясцовых саветаў да Палаты прадстаўнікоў. 

Адкрыты 5411 участкаў для галасавання. Яўка ў першы дзень даволі высокая – амаль шэсць працэнтаў.

Самыя актыўныя выбаршчыкі ў Магілёўскай вобласці. Сярод лідараў таксама Мінскі і Брэсцкі рэгіёны. У цэлым назіраецца цікавасць да выбарчай кампаніі. У тым ліку сярод моладзі.

У Цэнтрвыбаркаме нагадваюць: калі пры запаўненні бюлетэня выбаршчык сапсаваў яго ці дапусціў памылку, можна звярнуцца да камісіі і атрымаць новы. Але такім правам можна скарыстацца толькі адзін раз. Фота- і відэаздымка запоўненага бюлетэня забаронена. Аддаць голас за кандыдатаў датэрмінова можна з 12-ці да 19-ці гадзін да суботы ўключна. 

За ходам галасавання сочаць не толькі на ўчастках, але і ў цэнтры грамадскага назірання, а таксама замежныя назіральнікі. Іх пакуль дзвесце сорак шэсць. Да канца тыдня будзе значна больш, акрэдытацыя працягваецца.