Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Главная / Новости / Новости общества

80 гадоў таму пачалася Рагачоўска-Жлобінская аперацыя

З 21 па 26 лютага 1944 года адбылася наступальная аперацыя войскаў правага крыла 1-га Беларускага фронту, якім камандаваў генерал арміі Канстанцін Ракасоўскі. Яна ўвайшла ў гісторыю Вялікай Айчыннай вайны пад назвай Рагачоўска-Жлобінскай аперацыі.

Чырвоная армія паспяхова фарсіравала Дняпро і перарэзала чыгуначную ветку Магілёў – Рагачоў. Гэта вялікая заслуга войскаў. Нашым байцам супрацьстаяла дзявятае нямецкае войска групы «Цэнтр». Праз два дні савецкія злучэнні падышлі да Рагачова і штурмам вызвалілі яго. Далей прасунуліся да ракі Друць, захапілі плацдармы на абодвух берагах Дняпра і ўшчыльную наблізіліся да Жлобіна. 

У выніку аперацыі савецкія войскі нанеслі вялікі ўрон ворагу і стварылі спрыяльныя ўмовы для наступлення на бабруйскім напрамку. 24 лютага 1944года ў Маскве дадзены артылерыйскі салют у гонар вызвалення Рагачова.

Фота: Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны