Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Главная / Новости / Новости общества

21 лютага ў свеце адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы

Нагода звярнуцца да каранёў. Сёння па ўсім свеце – Дзень роднай мовы. Адзначаецца па ініцыятыве Генеральнай асамблеі ЮНЕСКА, каб садзейнічаць моўнай і культурнай разнастайнасці. 

Сёння ў Нацыянальнай акадэміі навук – рэспубліканская дыктоўка, якая прысвечана таксама 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Мноства акцый – па ўсёй краіне. У Белдзяржуніверсітэце матчынай мове прысвяцілі тыдзень. 

Адкрылі марафон на філалагічным факультэце. Дзень адчыненых дзвярэй для старшакласнікаў – удзельнікаў Школы юнага філолага. Пазнаёміліся з гісторыяй кафедры беларускага мовазнаўства і факультэта. Задалі пытанні і азнаёміліся з выставай выданняў. Такі фармат сустрэч з патэнцыйнымі студэнтамі – добрая традыцыя, якую не парушаюць пяць гадоў.