Высокі ўзровень ваеннай прысутнасці ЗША ў Еўропе сведчыць аб далейшай мілітарызацыі рэгіёна. Усё адбываецца ў непасрэднай блізкасці ад нашых межаў. І Беларусь павінна рэагаваць належным чынам. Пра гэта заявілі на брыфінгу для ваенных аташэ, акрэдытаваных пры Мінабароны.
Прыехалі прадстаўнікі 28 дзяржаў, у тым ліку сем – з краін НАТА. Пазнаёміліся з тонкасцямі і прынцыпамі нашай абароннай палітыкі, закладзенай у праекце абноўленай Ваеннай дактрыны.
Наша краіна нікому не пагражае, не ўцягваецца ў новую гонку ўзбраенняў, пры гэтым з пункту гледжання бяспекі рэалізуе комплекс мер, якія даюць магчымасць адбіць любую агрэсію. Асаблівая ўвага – ахове дзяржграніц. Ваенныя аташэ асабіста пераканаліся ў тым, што адбываецца на заходніх граніцах, каб сфарміраваць аб’ектыўнае меркаванне.
Пры гэтым Беларусь па-ранейшаму гатова да двухбаковых і шматбаковых перагавораў для гарантавання агульнаеўрапейскай бяспекі, адзначылі ў Мінабароны.
Фота: БЕЛТА