Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Главная / Новости / Контуры

Як прайшоў Дзень беларускага пiсьменства на Лідскай зямлі – рэпартаж ОНТ

Часам і слова лечыць, а родная мова – гэта заўседы нібыта бальзам на душу. Сення – Дзень беларускага пісьменства. Падзея для кожнага, хто лічыць сябе сапраўдным беларусам, надзвычайная.


Выдатнае духоўнае свята, дарэчы, праводзіцца ўдалечынi ад шуму вялікіх гарадоў. Як і «Дажынкі» – свята рэспубліканскага ўзроўню дапамагае прыводзіць у парадак населеныя пункты ў рэгіёнах. Гэта наша традыцыя.

У 1994-м годзе першы дзень пісьменства прыняў старажытны Полацк – радзіма Францыска Скарыны. Сёлета аматараў айчыннай літаратуры прымала Ліда. Беларуская пісьменнасць перадаецца праз пакаленні. Яна жывая і будзе жыць. Гэта важна і трэба для кожнага з нас.

Ад найранейшых рукапісных кніг на стараславянскай мове да сучасных шэдэўраў паліграфіі – кнігу мы нясём з сабой праз стагоддзі. 

У сваім віншаванні Аляксандр Лукашэнка назваў свята «знакавай падзеяй, якая зноў і зноў звяртае кожнага з нас да гістарычнай памяці і традыцый продкаў». Прэзідэнт упэўнены, што адказнае і пераканаўчае слова пісьменнікаў, цвёрдая патрыятычная пазіцыя і надалей будуць спрыяць умацаванню адзінства беларускага народа і развіццю роднай краіны.