21.02.2019, 11:55
Обновлено: 05.09.2025, 07:25
Ван Гог у мультымедыйным афармленні: у Парыжы адчыняецца лічбавая выстава твораў вядомага мастака
Наведвальнікам прапануюць убачыць карціны з трохмернай графікай і дапоўненай рэальнасцю.
У рэпрадукцыі «Зорнай ночы над Ронай», напрыклад, ствараецца ілюзія адлюстравання святла ад вады. Карціны адбіваюцца ў руху на сцены і на падлогу, каб узмацніць эфект прысутнасці. Таксама пакажуць фірмовыя матывы мастака – сланечнікі, касачы і пейзажы у яркіх колерах. Спецыяльна для выставы стварылі гукавое афармленне. Такая экспазіцыя дазволіць наведвальнікам «пранікнуць унутр» карцін і пагрузіцца ў свет Ван Гога.