03.10.2018, 08:38
Обновлено: 21.08.2025, 06:20
Інданэзія: колькасць ахвяр стыхійных бедстваў перавысіла 1300 чалавек
Увесь свет пільна сочыць за навінамі з Інданэзіі. Колькасць ахвяраў землятрусу і цунамі на востраве Сулавесі перавысіла тысячу трыста чалавек.
Сітуацыя ў рэгіёне – катастрафічная! Сотні людзей хочуць вярнуцца дадому, аднак дарогі разбураны. Не працуюць заправачныя станцыі – жыхары ў прамым сэнсе здабываюць паліва з-пад зямлі. У горадзе Палу, які амаль ператварыўся ў руіны, адсутнічае вада і харчаванне. Тым часам, ратавальнікі працягваюць разбор завалаў. І калі пошукі будуць скончаны, ніхто нават не бярэцца прадказаць.