01.07.2020, 08:12
Обновлено: 29.07.2025, 01:43
У Беларусі павялічаны памер працоўных пенсій
Новы месяц пачынаецца з прыемных фінансафых пераменаў. З гэтага дня ў Беларусі павялічваецца памер працоўных пенсій. Указ падпісаны Прэзідэнтам.
Дадатак, які ўжо ў ліпені адчуюць амаль два з паловай мільёны беларусаў, складае больш за 5%. У кожнага атрымальніка будзе свая прыбаўка – у залежнасці ад стажу і заробку да выхаду на пенсію. Спачатку пераразлік пенсій быў запланаваны на чацвёрты квартал, але працэс дазволіў паскорыць рост сярэдняй заработнай платы па краіне.