01.08.2018, 08:47
Обновлено: 14.09.2025, 14:30
БАТЭ згуляе супраць фінскага ХІКа ў Лізе чэмпіёнаў
Адказнае змаганне сёння чакае аматараў футбола. Ці атрымаецца ў БАТЭ выйсці ў трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў, даведаемся ўжо гэтым вечарам.
У Хельсінкі беларускі клуб згуляе супраць ХІКа. Падчас першай сустрэчы (тыдзень таму ў Барысаве) супернікі не змаглі вызначыць мацнейшага: матч завяршыўся унічыю – 0-0. Між тым, БАТЭ ўпэўнены ва ўласных сілах! У беларусаў вялікая еўракубкавая практыка. БАТЭ мае вялікі еўракубкавы досвед. Фінская каманда, прынамсі, спадзяецца на падтрымку сваіх заўзятараў, чакаюць аншлаг. Матч ХІК – БАТЭ пачнецца а 19 гадзіне.