Онлайн-вещание
ОНТ
Telegram youtube tiktok Instagram vk Одноклассники facebook music.yandex
Версия для слабовидящих
ОНТ Онлайн-вещание
  • Президент
  • Новости
  • Программы и проекты
  • Телепрограмма
  • О компании
Главная / Новости / Новости общества
21.02.2023, 19:37 Обновлено: 06.09.2025, 06:07

У КДК паступаюць скаргі аб парушэннях у прыродакарыстанні: хто адкажа за безгаспадарчасць

Прырода – наша агульнае багацце, якое берагуць далёка не ўсе. Самавольныя сметнікі, незаконная распрацоўка кар'ераў, зліў адходаў у рэкі i забруджванне паветра. Пра больш за паўсотню падобных выпадкаў паведамілі жыхары Беларусі на гарачую лінію Дзяржкантролю. Парушэнні ў сферы прыродакарыстання фіксуюцца ва ўсіх рэгіёнах. Чаму падобныя факты доўгі час застаюцца невядомымі і хто адкажа за безгаспадарчасць? 

Маштаб бачны нават са спадарожніка. Пясок адсюль вывозяць тонамі. Кар'ер паблізу Заслаўя імкліва пашыраецца. Верагодна, гэта адбываецца ўжо некалькі гадоў. Толькі зімой тут бывае зацішша, калі ў будаўнікоў не сезон. Няўжо ўсё гэта адбывалася без ведама мясцовых органаў улады і тэрытарыяльных органаў Мінпрыроды?

Сцяпан Дубніцкі, дзяржаўны інспектар КДК Беларусі: «Выявлены многочисленные факты самовольного пользования недрами, как вы видите, здесь они составляют не единичный случай. Это, возможно, и какие-то частные строительные компании, возможно, и граждане, которые добывали песок. Повреждены деревья, почвенный покров уничтожен». 

Калі здабычай пяску займаюцца самавольна, усё гэта можа дрэнна скончыцца. У любы момант магчымы абвал грунту. А самі кар’еры, як правіла, пасля ператвараюцца ў сметнікі.

Мінскі раён, вёска Гаішча. На яе ўскраіне – з дзясятак гор будаўнічага смецця. Адкуль яны ўзяліся, невядома, але аб’ёмы вялікія. Візуальна ўсё гэта нагадвае былое сельгасзбудаванне. Сметнік не проста псуе знешні выгляд вёскі, але і прыцягвае дзяцей. Як бы вясновыя канiкулы ні скончыліся трагедыяй.

Ірына Шабаневіч, старшыня Хацежынскага сельвыканкама: «Свалка образовалась совсем недавно, я не думаю, что это местные жители. Всё-таки это строительный мусор. Конечно, проблему решим уже в ближайшее время». 

А гэта ўжо вёска Дулічы, якая цяпер таксама на асаблівым кантролі. Праблема тая ж – стыхійны сметнік. Больш за тое, ён перыядычна гарыць. Мясцовыя жыхары просяць тэрмінова навесці парадак. Горы смецця растуць занадта хутка.

Ілья Собалеў, карэспандэнт: «Бытавое i будаўнiчае смецце. Вiдавочна, яно тут ужо некалькi месяцаў. Прытым што гэта тэрыторыя – водаахоўная зона ракi Пцiч».

На жаль, выпадкі не адзінкавыя. На гарачую лінію Камітэта дзяржкантролю паступае дастаткова такіх паведамленняў. Спецыялісты адразу ж выязджаюць на месца. Амаль усе факты, як правіла, пасля пацвярджаюцца.

Васіль Рудзенік, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення КДК Беларусі: «Обобщили материалы, направили в их государственные органы для принятия мер, проверяем, что они дальше делают. Конечно, материалы направлены и на то, чтобы привлечь виновных к ответственности».

Як паказвае практыка, пра парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства часцей паведамляюць жыхары Мінскага і Дзяржынскага раёнаў. Аднак гэта пытанне праблемнае i для iншых рэгіёнаў. Каб вырашыць яго,  усе – прыродаахова, мясцовыя ўлады i неабыякавыя грамадзяне – павінны дзейнічаць разам. І лепш не на вырашэнне праблемы, а яе папярэджванне. 

Авторы

Илья Соболев

Теги

Беларусь Общество Экология

Еще по теме

09.12.2022
КГБ начал специальное производство в отношении Прокопьева, Чемякина и Хамицевича
05.12.2022
КГК изобличил преступную группу в сети ресторанов и кафе
22.10.2022
В Столбцовском районе сотрудники Минлесхоза и КГК приняли участие в восстановлении леса

Для обеспечения удобства пользователей сайта используются cookies

Подробнее
Принять
Отклонить
О компании
  • Команда ОНТ
  • История ОНТ
  • Обратная связь
  • О радио
Реклама и услуги
  • Размещение рекламы на радио «Центр FM»
  • Размещение прямой рекламы на телеканале ОНТ
  • Размещение рекламной информации на сайте ONT.BY и на цифровых платформах телеканала
  • Информационное партнёрство со СМИ, пресс-служба
Вакансии
  • Вакансии ОНТ

Общенациональное телевидение, 220029, 
г. Минск, ул. Коммунистическая, 6

217-04-24 (горячая линия) , 290-66-72 
(приемная), 322-53-61 (пресс-служба), 
322-53-61 (дирекция продаж и маркетинга)

ont@ont.by (приемная), reklama@ont.by 
(дирекция продаж и маркетинга), 
press@ont.by (пресс-служба)

2002—2026 © ЗАО «Второй национальный телеканал». При любом использовании материалов активная гиперссылка на «ONT.BY» обязательна.

Разработка сайта — 

Белта
Telegram youtube tiktok Instagram vk Одноклассники facebook music.yandex