21.02.2025, 16:04
Обновлено: 13.09.2025, 10:09
Рэспубліканская дыктоўка прайшла ў бібліятэцы Акадэміі навук
Наша духоўная апора! Ва ўсім свеце адзначаюць Дзень роднай мовы. Беларуская сёння паўсюль – не толькі ў размовах, эфірах, але і на паперы. Рэспубліканская дыктоўка – у бібліятэцы Акадэміі навук.
Праверыць свае веды прыйшлі студэнты, настаўнікі, навукоўцы – каля паўсотні чалавек. Але была магчымасць паўдзельнічаць і анлайн – далучыліся амаль пяць тысяч. Трансляцыя ў агульным доступе. Тэкст – сімвалічна – пра выцінанку. Традыцыйнае мастацтва, як і мова, нацыянальны здабытак.
Пасля дыктоўкі – разбор памылак. Добраахвотны тэст – ужо традыцыйны. Праходзіць ва ўніверсітэтах па ўсёй краіне.